Сьера-Невада (ЗША)
Выгляд
Сьера-Невада | |
---|---|
англ.: Sierra Nevada | |
36°34′42″ пн. ш. 118°17′31″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Каліфорнія |
Размяшчэнне | Нацыянальны парк Іасеміці |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Перыяд утварэння | Мезазой |
Плошча | 102 594 км² |
Даўжыня | 626 км |
Шырыня | 373 км |
Найвышэйшая вяршыня | гара Уітні |
Вышыня | 4421 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сье́ра-Нева́да[2] (ісп.: Sierra Nevada — «снежныя горы») — горная сістэма, горны хрыбет у заходнім поясе Кардыльераў у Паўночнай Амерыцы, які праходзіць амаль праз усю ўсходнюю частку штата Каліфорнія. Назва хрыбта мае іспанскае паходжанне, літаральна азначае «снежныя горы» — так іх назваў айцец Педра Фонт падчас другога падарожжа Хуана Баўтыста дэ Анса ў 1776 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хрыбет Сьера-Невада працягнуўся на 750 км уздоўж заходняга ўзбярэжжа ЗША, ад перавала Фрэданьер на поўначы да перавала Тэхачапі на поўдні. На захадзе ён абмежаваны Каліфарнійскай далінай, на ўсходзе Вялікім Басейнам. Найвышэйшы пункт Сьеры-Невады — гара Уітні (4 421 м).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сье́ра-Нева́да // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сье́рра-Нева́да // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 462. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сье́рра-Нева́да // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 404. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Сье́рра-Нева́да // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 651. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
- Сье́рра-Нева́да // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сьера-Невада (англ.)(недаступная спасылка). Інфармацыйная сістэма геаграфічных назваў (ЗША), Геалагічная служба ЗША. Праверана 2012-11-6.
- Peakware.com Архівавана 7 кастрычніка 2012.
- Спіс вяршынь Сьера-Невады на сайце climber.org
- Горы Каліфорніі Архівавана 10 красавіка 2014.